Дэвіз сённяшняга дня для выхаванцаў аздараўленчага лагера “3Д” гучаў менавіта так “Мілагучная родная мова”.
28.03.2024Дэвіз сённяшняга дня для выхаванцаў аздараўленчага лагера “3Д” Мажэйкаўскай сярэдняй школы гучаў менавіта так “Мілагучная родная мова”. З вялікім захапленнем выхаванцы наведалі музей Максіма Багдановіча ў горадзе Гродна. Дзеці даведаліся,як жыла сям’я Багдановічаў у Гародні. Гаспадарка дома арганізавала цікавую гульню і кожнага пачаставала смачнай гарбатай. Пасля ў добрым настроі ўсе разам адправіліся на аглядную экскурсію па горадзе.